"РБ Лейпцыг" і "Аталанта" - першыя чвэрцьфіналісты Лігі чэмпіёнаў

11 марта 2020
Менш чырвоных - больш галоў. "Аталанта" і "РБ Лейпцыг" - першыя чвэрцьфіналісты Лігі чэмпіёнаў. Пасля паражэння ў Італіі, 1:4, "Валенсія" саступіла "Аталанце" і на Месталье, 3:4. 

Нямецкі "РБ Лейпцыг" разграміў леташняга фіналіста - "Тотэнхэм", 3:0. У першай гульні англічане  таксама былі слабейшыя, 0:1.