Развязка чэмпіянату Беларусі па гандболе: у Брэсце мясцовы БГК прыме сталічны СКА

24 мая 2018

"Армейцам", каб абысці мяшкоўцаў у турнірнай табліцы, патрэбная толькі перамога. Гаспадароў жа задаволіць і нічыя. Імя чэмпіёна з вялікай доляй верагоднасці стане вядома менавіта ў гэтым супрацьстаянні. Хаця ў заключным туры 29 мая СКА яшчэ прыме "Гомель", а БГК - "Кронан". Прамая трансляцыя галоўнага гандбольнага матча беларускага сезона пачнецца а 7 гадзіне вечара на тэлеканале "Беларусь 5".