Развязка чэмпіянату Беларусі па футболе праз два тыдні

10 ноября 2019
Усе чакалі, што сёння ў Беларусі з'явіцца новы чэмпіён па футболе - брэсцкае "Дынама" магло юрыдычна аформіць свае залатыя медалі. Але каманда з горада над Бугам страціла ачкі ў Мінску ў гульні з "Іслаччу" і рэанімавала залатую інтрыгу.

У БАТЭ за два туры да фінішу ўсё яшчэ застаецца невялікі шанц дагнаць лідара і прадоўжыць сваю 14-гадовую гегемонію. Хоць у гэта вераць нямногія. "Дынамаўскія" гульцы паміж тым абвясцілі зарок маўчання да фінішу чэмпіянату, таму сёння эмоцыямі пасля матча дзяліліся выключна гульцы "Іслачы".

Развязка чэмпіянату Беларусі па футболе наступіць праз два тыдні. Брэсту па-ранейшаму трэба ўзяць тры ачкі ў двух матчах. Пакуль жа турнір бярэ паўзу на матчы нацыянальных зборных. Беларусь паедзе ў госці да Германіі.