Разгромнае паражэнне барысаўскага БАТЭ

6 Лістапада 2014

Барысаўскі БАТЭ пацярпеў разгромнае паражэнне ў матчы групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У Львове падапечныя Аляксандра Ярмаковіча прайгралі данецкаму Шахцёру з лікам 0:5. У турнірнай табліцы БАТЭ з 3 баламі займае перадапошняе месца, свой наступны паядынак правядуць 25 лістапада на Барысаў-Арэне. У саперніках - лідар квартэта - Порту.