Раённы этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч" прайшоў у Оршы

2 мая 2019

Ён аб'яднаў чатыры каманды.  Футбалісты-пачаткоўцы  сярэдняй і старэйшай узроставых груп  спаборнічалі на стадыёне СДЮШАР № 2. У выніку ўпартай барацьбы  перамогу атрымалі  футбалісты з гарадскога пасёлка Арэхаўск  і каманда гімназіі № 1 г. Оршы.  

Аляксандр Селіхановіч, настаўнік фізкультуры гімназіі № 1 г. Оршы: "Гэта з'яўляецца пераходнай прыступкай для заняткаў на прафесійным узроўні футбола, хлопцы знаходзяць сябе. Спрабуюць потым застацца ў спартыўнай школе".

Пераможцаў чакаюць на занальным этапе. Пасля  наймацнейшыя каманды пазмагаюцца  за перамогу на абласных спаборніцтвах  у канцы мая  ў Оршы.