Раўбічы прымаюць другі ў гісторыі нацыянальны адбор Сусветных гульняў пераможцаў

17 мая 2019
Гэта ўнікальнае спаборніцтва, арганізатарам якога з'яўляецца  дабрачынны фонд "Дакрананне да жыцця". Удзельнічаюць  49 юных спартсменаў - хлопчыкі і дзяўчынкі ад 10 да 17 гадоў, якія перамаглі анкалагічнае захворванне і знаходзяцца ў працяглай рэмісіі.

На працягу двух дзён  маладыя людзі  будуць удзельнічаць у майстар-класах і спаборнічаць у пяці відах спорту: бегу, плаванні, настольным тэнісе, міні-футболе і шахматах. Па выніках нацыянальнага адбору 25 шчасліўчыкаў у ліпені адправяцца ў Маскву на Сусветныя гульні юных пераможцаў.