Раўбічы прымаюць чэмпіянат планеты па фрыстайле сярод юніёраў

27 февраля 2016

Следам за дарослым этапам Кубка свету па фрыстайле Раўбічы прымаюць чэмпіянат планеты сярод юніёраў. 30 лыжных акрабатаў з сямі краін разыграюць два камплекты ўзнагарод. Беларусь прадставіць максімальную колькасць спартсменаў - 8. Трэнерскі штаб асабліва разлічвае на Аляксандру Раманоўскую, Ганну Рослік, Веру Ляшкевіч і Дзмітрыя Мазуркевіча. Першыя скачкі намечаныя на 12 гадзін. Тэлеканал "Беларусь 5" спаборніцтвы лыжных акрабатаў пакажа ў 16:40.