Раўбічы, нягледзячы на вясновае надвор'е, у поўнай гатовасці прымаюць чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Зараз пачынаецца першая гонка кантынентальнага турніру. У кваліфікацыі суперспрынту мужчынам трэба пераадолець 3600 метраў з двума агнявымі рубяжамі. Патрапіць у трыццатку наймацнейшых - столькі спартсменаў выйдуць у фінал, пастараюцца і шасцёра беларусаў. Усяго на старце 123 атлеты. Жаночая кваліфікацыя пачнецца ў тры гадзіны дня. За медалі біятланісты будуць змагацца ўжо ў вячэрняй праграме. Усе старты чэмпіянату Еўропы паказвае тэлеканал "Беларусь 5".
Раўбічы прымаюць чэмпіянат Еўропы па біятлоне
26 февраля 2020













