Раўбічы прымалі чэмпіянат свету па лыжнай акрабатыцы сярод спартсменаў да 20 гадоў

25 февраля 2018

Гаспадары - беларусы - былі аднымі іх фаварытаў спаборніцтваў. Дзмітрый Мазуркевіч выступаў у рангу чэмпіёна свету, а Павел Дзік летась выйграў серабро. Абодва нашы лыжныя акрабаты ўпэўнена прайшлі кваліфікацыю і першы фінал. Наш Дзмітрый Мазуркевіч у выніку выйграў сярэбраны медаль.

На ўзнагароды прэтэндавалі каля 50 спартсменаў з 8 краін. Сёлета турнір сабраў самых моцных фрыстайлістаў.