Раўбічы прымуць чэмпіянат Еўропы - 2020 па біятлоне

13 февраля 2020
Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы па біятлоне! Пра гэта стала вядома толькі што. Міжнародны саюз біятланістаў экстранна шукаў замену эстонскаму гораду Оцепя, дзе павінен быў прайсці кантынентальны форум, праз адсутнасць снегу. Напярэдадні інспектар IBU Арнэ Айдэм асабіста праверыў сітуацыю ў спарткомплексе пад Мінскам і адправіў адпаведную справаздачу ў Міжнародны саюз біятланістаў. І вось зараз рашэнне станоўчае. У Раўбічах снег нарыхтоўвалі і працягваюць нарыхтоўваць у любы зручны тэмпературны момант. Падрабязнасці ў 15 гадзін.

Інфармацыя пададзена Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.