Раўбічы рыхтуюцца прыняць этап Кубка свету па фрыстайле

24 февраля 2017

Адзін з самых відовішчных відаў спорту - трэці год запар Раўбічы рыхтуюцца прыняць этап Кубка свету па фрыстайле ў дысцыпліне "лыжная акрабатыка".

Каля 7 дзясяткаў спартсменаў з 12 краін. Канкурэнты, у тым ліку і кітайцы, прывезлі ў Беларусь наймацнейшыя саставы. А вось алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір нашай камандзе зараз сапраўды не дапаможа. Сёння раніцай ён не ўдзельнічаў у перадспаборніцкай трэніроўцы. Пераможца трох этапаў цяперашняга сезона гоіць траўмы. Галоўная праблема арганізатараў - падрыхтоўка трампліна і схілу. Плюсавая тэмпература і дробны дождж - зусім не тыя ўмовы, якія патрэбныя для зімовага віду спорту.

Спаборніцтвы пачнуцца заўтра ў дзевяць гадзін раніцы. Прамыя трансляцыі - на "Беларусь 5". Ад станцыі метро "Барысаўскі тракт" у Раўбічы і зваротна будзе курсіраваць аўтобус.