"Раўбічы" гатовыя прыняць Этап Кубка Усходняй Еўропы па лыжных гонках

15 января 2016

Ён стартуе ўжо праз гадзіну ў рэспубліканскім цэнтры. У найбліжэйшыя тры дні лепшыя лыжнікі Беларусі, Расіі і Украіны разгуляюць медалі ў розных дысцыплінах. У беларусаў выступяць усе наймацнейшыя, а ў госці да нас прыедуць у тым ліку і прызёры Алімпійскіх гульняў.

Больш падрабязна - Андрэй Казлоў. Юніёрскі чэмпіянат свету па біятлоне, Этап Кубка свету па фрыстайле, Гонка легенд біятлона. Гэта ўсё падарыў гасцям Раўбіч, ды і ўсёй Беларусі, мінулы год. А ў пачатку 2016 года тут пройдзе Этап Кубка Усходняй Еўропы па лыжных гонках. Гэта значыць, у Беларусь прыедуць наймацнейшыя лыжнікі ўсходняй часткі Старога Свету.

Чакаецца, што ў Раўбічах мы ўбачым больш як 150 лепшых лыжнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны. І нават прызёры Алімпійскіх гульняў.

Беларусы, як гаспадары спаборніцтваў, выставяць самы шматлікі састаў. Гэта парадку 80 спартсменаў. Вядома, мы ўбачым на старце і цяперашніх лідараў каманды. У дзяўчын гэта Юлія Ціханава. У мужчын Міхаіл Сямёнаў. У гонках спаборніцтваў выступіць і Сяргей Далідовіч, удзельнік шасці Алімпійскіх гульняў. Цікава, што ў гэтым сезоне Сяргей, па-першае, прадаўжае спартыўную кар'еру, а па-другое, на сёння ён старшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі.

Са снегам праблем на спаборніцтвах не будзе сапраўды, яго нават намнога больш, чым неабходна. Але самыя камфортныя ўмовы будуць створаныя як для спартсменаў, так і для балельшчыкаў. Усіх гасцей Раўбіч будзе чакаць гарачы чай.

Пасля цырымоніі адкрыцця лыжнікі будуць змагацца за ўзнагароды ў гонках класічным стылем з інтэрвальным стартам, як мужчыны, так і дзяўчыны.

Раўбічы не толькі цэнтр зімовага спорту, але і вельмі маляўнічае месца. Таму абавязкова прыязджайце, тым больш, уваход для гледачоў свабодны.