прыхільнікі фрыстайлу ва ўсім свеце сёння свой позірк звяртаюць на Раўбічы. Спарткомплекс пад Мінскам прыме этап Кубка планеты. Прадстаўнікі 11 краін, уключаючы ЗША, Канаду, Швейцарыю, Аўстралію, разыграюць медалі турніру. Трампліны, схіл, удзельнікі і суддзі гатовыя да старту.
"Беларусь 5" пакажа фінал этапа Кубка свету па фрыстайле ў Раўбічах
Этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў Раўбічах пройдзе з выконваннем усіх супрацьэпідэміялагічных норм. Гледачоў арганізатары просяць падбаць аб сваім здароўі, заставацца дома і сачыць за турнірам па тэлебачанні. Кваліфікацыю вы зможаце ўбачыць у 16:35 у рэжыме анлайн на "Беларусь 5. Інтэрнэт". А старт прамой трансляцыі фінальных спроб на "Беларусь 5" вас будзе чакаць у 19:00. Заўтра лыжныя акрабаты выступяць у міжнародных спаборніцтвах па сінхронных скачках.













