У Раўбічах у выхадныя пройдзе этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы. Фрыстайлісты з 11 краін, уключаючы ЗША, Канаду, Аўстралію, Расію, пазмагаюцца за медалі турніру. Атлеты ўжо трэніруюцца на схілах спарткомплекса. Умовы для спаборніцтваў створаныя ідэальныя, адзначаюць удзельнікі будучага этапа.
"Беларусь 5" пакажа фінал этапа Кубка свету па фрыстайле ў Раўбічах
Этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў Раўбічах пройдзе з выконваннем усіх супрацьэпідэміялагічных норм. Гледачоў арганізатары просяць падбаць аб сваім здароўі, заставацца дома і сачыць за турнірам па тэлебачанні. Кваліфікацыю вы зможаце ўбачыць у 16:35 у рэжыме анлайн на "Беларусь 5. Інтэрнэт". А старт прамой трансляцыі фінальных спроб на "Беларусь 5" вас будзе чакаць у 19:00.













