Рафаэль Надаль выйшаў у паўфінал выніковага турніру ATP

20 ноября 2020

Рафаэль Надаль супраць Данііла Мядзведзева. Вызначылася першая паўфінальная пара на выніковым турніры ATP. Іспанец заняў другое месца ў сваёй групе “Лондан-2020”, напярэдадні атрымаўшы перамогу ў трох сэтах над грэкам Стэфансам Цыцыпасам (6:4, 4:6, 6:2), і за фінал пазмагаецца з расіянінам Мядзведзевым, ён лепшы ў квартэце "Токіа-1970". За другую пуцёўку ў паўфінал ад гэтай чацвёркі сёння паспрачаюцца Новак Джокавіч і Аляксандр Звераў. Сапернікам пераможца стане аўстрыец Дамінік Цім.