Рафаэль Надаль - дзесяціразовы трыумфатар "Ралан Гарос" у мужчынскім адзіночным разрадзе

12 июня 2017

Напярэдадні ў фінале іспанец не пакінуў шанцаў Станісласу Ваўрынку 6:2, 6:3, 6:1. Надаль стаў першым чалавекам, які выйграў турнір Вялікага шлема дзесяць разоў.