Радзік Куліеў працягне змагацца за ўзнагароды чэмпіянату свету па барацьбе

22 августа 2017

Толькі адзін беларус з трох працягне сёння змагацца за ўзнагароды чэмпіянату свету па барацьбе. Радзік Куліеў, які выступае ў вагавай катэгорыі да 80 кілаграмаў, здолеў прабіцца ў чвэрцьфінал, дзе сустрэнецца з барцом з Казахстана Асхатам Дылмухамедам. Саслан Даураў у вазе да 66 кілаграмаў і Максім Кажарскі у вазе да 59 прайгралі ўжо на стадыі кваліфікацыі.