Яшчэ адзін медаль зборнай Беларусі ў рамках чэмпіянату свету сярод юніёраў па лёгкай атлетыцы! Раман Хартановіч заваяваў бронзавую ўзнагароду ў спаборніцтве па кіданні дыска. Беларус у сваёй лепшай спробе здолеў адправіць снарад у раён адзнакі 62 метры 19 сантыметраў, і гэты вынік для Ромы лепшы ў кар'еры. Яшчэ адзін беларус Уладзіслаў Пучко завяршыў фінал з нулявым вынікам.
Р. Хартановіч заваяваў бронзавую ўзнагароду на юніёрскім чэмпіянаце свету ў лёгкай атлетыцы па кіданні дыска
22 августа 2021













