Пяты тур Лігі чэмпіёнаў стартуе сёння ў Маскве

21 ноября 2017

За этап да фінішу групавога раўнда асечка можа стаць ракавой. У госці да "Спартака" прыедзе "Марыбар". Прамая трансляцыя паядынку на тэлеканале "Беларусь 5" у 19:50.

Чэмпіён Украіны - "Шахцёр" - згуляе з лідарам серыі А - "Напалі". "Гарнякам", каб выйсці ў плэй-оф следам за "Манчэстэр Сіці", дастаткова набраць адзін бал. Ці ўдасца гэта зрабіць? Тэлеканал "Беларусь 2" пачне паказваць матч са стадыёна ў Неапалі ў 22:40.