Пяцібор'е: ушанаванне спартсменаў

15 октября 2019

22 медалі, 6 з якіх залатыя, 9 сярэбраных і 7 бронзавых. Менавіта столькі ўзнагарод заваявалі беларусы ў адыходзячым сезоне ў розных турнірах па сучасным пяцібор'і. Галоўнай узнагародай стала індывідуальнае золата Вольгі Сілкінай на чэмпіянаце свету ў Будапешце.

Лепшых сёння ўшаноўвалі ў Мінспорта. Да канца года ў пяціборцаў пройдуць яшчэ два афіцыйныя старты: чэмпіянат свету сярод вайскоўцаў і чэмпіянат Еўропы  U-24.