Пуцёўку ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў БАТЭ аспрэчыць з сербскім "Партызанам"

7 августа 2015

Жараб'ёўка раўнда плэй-оф кваліфікацыі прайшла сёння ў швейцарскім Ньёне. Першы матч пройдзе 18 або 19 жніўня ў Барысаве. Матч у адказ - праз тыдзень у Белградзе.

Яшчэ некалькі пар. "Манчэстэр Юнайтэд" дастаўся "Бруге". "Шахцёр" пазмагаецца з "Рапідам". А "Манака" з "Валенсіяй". "Лацыё" пастараецца абыйсці "Баер", ЦСКА чакае супрацьстаянне са "Спартынгам".