Падарожжа "Полымя міру" па Гродзенскай вобласці працягваецца

22 мая 2019

Сёння ўдзельнікі эстафеты наведаюць Ліду. Марш-кідок пройдзе па галоўных вуліцах горада. Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў пабывае ў замку і адразу на некалькіх буйных прадпрыемствах.

Нагадаем, напярэдадні "Полымя міру" сустракалі ў Мірскім замку, затым удзельнікі эстафеты ўзялі курс у бок Навагрудскай крэпасці і завода газавай апаратуры. Дарэчы, майстры гэтага прадпрыемства як раз і займаліся распрацоўкай дызайну і канструкцыі факела. 

Віктар Турлюк, дырэктар Навагрудскага завода газавай апаратуры: "Пакуль мы знайшлі тое, што трэба, тэсціравалі яго пад дажджом, пад дожджыкам у раздзявалцы - гарэў. На хуткасці 120 кіламетраў за гадзіну ў адчыненую фортачку - гарэў. На гары Манблан - гарэў. Гэта значыць, усе выпрабаванні ён прайшоў паспяхова".

Напярэдадні ў Мірскім замку таксама прэзентавалі медалі, за якія будуць змагацца спартсмены на спаборніцтвах. Гэта вырабы з серабра 999 спробы і 24-каратнага золата.