Кулявая стральба з малакалібернай вінтоўкі на дыстанцыі 50 метраў у спарткомплексе "Уручча"

25 июня 2019

Беларусам грэх скардзіцца на медальны ўраджай па выніках чатырох дзён спаборніцтваў.  Сям-там у Мінску - проста дождж узнагарод льецца, але ёсць месцы, дзе проста засуха.  Цір імя маршала Цімашэнкі - адзін  з такіх. 

Кожны дзень нашы карэспандэнты ездзяць туды ў надзеі на ўзнагароды ІІ Еўрапейскіх гульняў, але пакуль па выніках спаборніцтваў заўсёды знаходзяцца такія стралкі, якія больш дакладныя, чым  беларусы.  Станіслаў Ліпскі ўжо гатовы выйсці на прамую сувязь і расказаць  аб стральбе  з малакалібернай вінтоўкі на дыстанцыі 50 метраў (прамое ўключэнне).