Прамыя трансляцыі гонак па біятлоне будзе весці тэлеканал "Беларусь 5"

11 марта 2017

На перадапошнім этапе Кубка свету па біятлоне ў фінскім Кантыялахці сёння ў раскладзе дзве гонкі праследавання. Мужчынскі пасьют стартуе ў 13:50. Беларусь прадставяць Дзмітрый Абашаў (ён пойдзе на дыстанцыю пад 49-м нумарам) і Сяргей Бачарнікаў (ён пакіне стартавыя вароты 55-м).

Жаночы пасьют пачнецца ў 17:05. І ў ім у Беларусі вялікія шанцы на медаль. Напярэдадні Дар'я Домрачава заваявала бронзу ў спрынтарскай гонцы. Гэта значыць, што беларуска адправіцца на дыстанцыю сёння трэцяй і будзе мець перавагу па часе, саступаючы толькі Тырыль Экхаф і Лауры Дальмаер. Нагадаем, менавіта ў гонцы праследавання Дар'я Домрачава ў гэтым сезоне стала сярэбраным прызёрам на чэмпіянаце свету ў аўстрыйскім Хахфільцэне. Тады беларуска стартавала толькі 27-й і прайгравала лідарам амаль паўтары хвіліны. Таксама ў пасьюце сёння выступіць і Надзея Скардзіна. У яе будзе нумар 26. Прамыя трансляцыі гонак будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".