Прамую трансляцыю жаночай індывідуальнай гонкі глядзіце на "Беларусь 5"

18 февраля 2020
Жаночай індывідуальнай гонкай на 15 кіламетраў у гэтыя хвіліны працягваецца чэмпіянат свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы. Пад 20-м стартавым нумарам на лыжню ішла алімпійская чэмпіёнка  Ірына Крыўко. Яна ўжо прайшла 4 агнявыя мяжы (4 промахі ў пасіве) і ўжо набліжаецца да фінішу. 4 выстралы ў малако зрабіла Алена Кручынкіна, пакуль яна пераадолела дзве мяжы. Ужо на дыстанцыі таксама Ганна Сола і Ірына Кручынкіна. Прамую трансляцыю гонкі вядзе тэлеканал "Беларусь 5".