Прамую трансляцыю сустрэч Кубка Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Партугаліі глядзіце на "Беларусь 5"

14 сентября 2019

Гэтымі хвілінамі на кортах Палаца тэніса працягваецца супрацьстаянне І Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Партугаліі. Пасля першага гульнявога дня лік роўны - 1:1. Зараз ідзе парны паядынак, у якім Ілья Івашка і Андрэй Васілеўскі змагаюцца супраць Жуана Соуза і Педра Соуза. На гэты момант завяршыўся першы сэт, у якім перамогу святкавалі партугальцы - 6:3. Прамую трансляцыю паядынку вядзе "Беларусь 5".