Прамую трансляцыю нядзельнага гала-шоу глядзіце ў 15:00 на "Беларусь 5"

26 января 2019

Апафеозам чэмпіянату Еўропы стане нядзельнае гала-шоу, у якім з паказальнымі нумарамі выступяць усе пераможцы і прызёры турніру. Убачыць усю прыгажосць фігурнога катання можна будзе і з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", якая пачнецца ў 15:00. Паўтор маляўнічага танцавальнага лядовага шоу на гэтай жа спартыўнай кнопцы пачнецца ў 20:30.