Прамую трансляцыю матча за выхад у фінал Уімблдона ў міксце глядзіце на "Беларусь 5"

13 июля 2018

З хвіліны на хвіліну Вікторыя Азаранка выйдзе на лонданскія корты, дзе будзе змагацца за выхад у фінал Уімблдона ў міксце. У пары з брытанцам Джэймі Марэем беларуска будзе супрацьстаяць уладальнікам уайлд-карт гаспадарам корта Джэю Кларку і Хэрыет Дарт. Букмекеры відавочным фаварытам сустрэчы называюць Азаранку і Марэя. Такім чынам, прамая трансляцыя матча ў найбліжэйшыя хвіліны пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5". Пра вынікі гульні раскажам у "Панараме".