Прамую трансляцыю матча Вікторыі Азаранкі з Камілай Джорджы глядзіце на "Беларусь 5"

21 сентября 2018

У гэтыя хвіліны Вікторыя Азаранка ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Токіа сустракаецца з італьянкай Камілай Джорджы. Зараз саперніца беларускі займае 37-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. У асабістым супрацьстаянні спартсменкі сустракаліся толькі аднойчы, і тады мацнейшай была італьянка. Пераможніца цяперашняга супрацьстаяння згуляе ў паўфінале альбо з японкай Наомі Осакай, 7-й ракеткай свету, якая зусім нядаўна выйграла US Open, альбо з чэшкай Барбарай Стрыцавай, 25-м нумарам рэйтынгу. Прамую трансляцыю пакажа тэлеканал "Беларусь 5".