Прамую трансляцыю матча "Сочы" - "Дынама-Мінск" глядзіце на "Беларусь 5" у 19:20

6 ноября 2018

Мінскае "Дынама" правядзе сёння заключны перад міжнароднай паўзай паядынак рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. На выездзе "зубры" згуляюць супраць "Сочы". Госці займаюць 6-е месца Заходняй канферэнцыі, гаспадары - на апошнім. Такім чынам, прамая трансляцыя матча "Сочы" - "Дынама-Мінск" пачнецца на "Беларусь 5" у 19:20.