Прамую трансляцыю матча "Шахцёр" - "Перуджа" глядзіце сёння ў 18:55

8 ноября 2017

У госці да салігорскага "Шахцёра" завітае адзін з грандаў сусветнага валейбола - італьянская "Перуджа". У спорт-комплексе "Уручча" каманды правядуць сёння першы матч трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Сапернік “гарнякоў” - леташні фіналіст турніру, а таксама сярэбраны прызёр чэмпіянату сваёй краіны. У складзе каманды – вядучыя гульцы сваіх зборных, прызёры Алімпійскіх гульняў і пераможцы Сусветнай лігі. Прамую трансляцыю матча "Шахцёр" - "Перуджа" будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 18:55.