Прамую трансляцыю матча "Мінчанка" - "Уралачка" глядзіце сёння ў 19:00 на www.tvr.by

27 февраля 2018

Вырашальная гульня для клуба "Мінчанка". На арэне спарткомплекса "Уручча" сёння пройдзе матч у адказ 1/4 фіналу Кубка Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола. Нашы дзяўчаты згуляюць з самай тытулаванай камандай у гісторыі жаночага валейбола "Уралачкай" з Расіі. У першай вочнай дуэлі сталічны клуб сенсацыйна перамог. Матч пачнецца ў 7 вечара. У прамым эфіры яго можна будзе ўбачыць на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by, а тэлеканал "Беларусь 5" пакажа гэта супрацьстаянне ў 22:35.