Прамую трансляцыю матча гродзенскага "Нёмана" супраць фінскага "Ювяскюля" глядзіце на "Беларусь 5"

3 октября 2017

У госці да лідара квартэта - на матч жыцця. Гродзенскі "Нёман" у гэтыя хвіліны пачынае матч супраць фінскага "Ювяскюля" ў рамках хакейнай Лігі чэмпіёнаў. "Беларусь 5" вядзе прамую трансляцыю. Для выхаду з групы гродзенцам неабходна перамагаць не толькі сёння, але і 10 кастрычніка - менавіта тады "Нёман" прыме клуб з Фінляндыі ў Гродне.