Зборная Беларусі па пляжным футболе правядзе першы паядынак другога раўнда адбору на чэмпіянат свету - 2019

24 июля 2019

Зборная Беларусі па пляжным футболе правядзе сёння першы паядынак другога раўнда адбору на чэмпіянат свету - 2019. У саперніках у каманды Нікаласа Альварады - партугальцы. І гэта магчымасць узяць рэванш за паражэнне на ІІ Еўрапейскіх гульнях. Прамая трансляцыя матча Беларусь - Партугалія пачнецца на "Беларусь 5" у 17:20. Заўтра беларусы згуляюць з італьянцамі, заключны матч адбору наша каманда правядзе супраць палякаў. Па выніках раўнда напроста на чэмпіянат свету патрапяць дзве лепшыя каманды з кожнай групы, яшчэ адну пуцёўку разыграюць зборныя, якія занялі трэція месцы.