Прамую трансляцыю матча Арыны Сабаленкі супраць Эшлі Барці глядзіце на "Беларусь 5"

28 сентября 2018

Арына Сабаленка праз паўтары гадзіны выйдзе на корт супраць Эшлі Барці. "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа паўфінал прэстыжнага тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у кітайскім Ухане. Беларусцы супрацьстаіць леташняя фіналістка. Нагадаем, напярэдадні першая ракетка Беларусі і 20-я ў свеце была мацнейшая за Дамініку Цыбулкаву ў двух сэтах. Матч складаўся няпроста, але беларуска змагла пераламаць ход сустрэчы, і дабілася перамогі: 7:5, 6:3.