Прамую трансляцыю Кубка свету па біятлоне глядзіце на "Беларусь 5"

23 января 2016

Этапы Кубка свету па біятлоне пакуль для беларусаў праходзяць няўдала. Але сёння ў Надзеі Скардзіны і Ірыны Крыўко ёсць магчымасць рэабілітавацца за няўдалы спрынт. У гонцы праследавання ў італьянскім Антхольцы Скардзіна выйдзе пад 29-м нумарам, Крыўко - 57-м. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 15:10.