Прамую трансляцыю гонкі з італьянскага Антхольца глядзіце зараз на "Беларусь 5"

18 января 2018

Гэтыя кадры мы атрымліваем з італьянскага Антхольца, дзе праходзіць шосты этап Кубка свету па біятлоне. Ён заключны перад Алімпіядай у Пхёнчхане. У жаночым спрынце на 7 з паловай кіламетраў удзельнічаюць нашы дзяўчаты. Зараз на дыстанцыі знаходзяцца лідар Надзея Скардзіна, а таксама Ірына Крыўко і Надзея Пісарава, Дзінара Алімбекава, якая адстралялася без промахаў. Прамую трансляцыю гонкі ў гэтыя хвіліны вядзе тэлеканал "Беларусь 5".