Прамую трансляцыю чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні глядзіце на"Беларусь 5"

23 января 2019

Эстэтыка, грацыя, пачуцці. На лёдзе "Мінск-Арэны" праходзіць чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні.

Гэтымі хвілінамі працягваецца жаночая кароткая праграма. Усяго гледачы ўбачаць выступленне 36 спартсменак, сярод якіх і 16-гадовая алімпійская чэмпіёнка з Расіі Аліна Загітава. Яе праграма чакаецца ў апошняй - наймацнейшай - групе прыблізна ў 16:15. Па выніках кароткай праграмы 24 лепшыя спартсменкі працягнуць барацьбу за медалі ў адвольнай. Нашы дзяўчаты ў жаночым адзіночным катанні не выступаюць. Прамую трансляцыю спаборніцтваў вядзе тэлеканал "Беларусь 5".

У 18 гадзін пачнецца цырымонія адкрыцця, затым кароткую праграму пакажуць пары. Заўтра на лёдзе можна будзе ўбачыць і першага беларуса на сёлетнім чэмпіянаце Еўропы. У мужчынскім адзіночным катанні выступіць Якаў Зянько.