Прамая трансляцыя жараб'ёўкі групавога этапу ЧС па футболе - 2018 у 18:00 на "Беларусь 5"

1 декабря 2017

У Маскве ўсё гатова для правядзення жараб'ёўкі групавога этапу чэмпіянату свету па футболе - 2018.

32 нацыянальныя зборныя будуць падзеленыя на 8 квартэтаў. Мерапрыемства ў Крамлёўскім палацы будуць весці англійскі футбаліст Гары Лінекер і расійская тэлевядучая Марыя Камандная. Мундыяль пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня на 12 стадыёнах у 11 гарадах. Прамая трансляцыя жараб'ёўкі пачнецца ў 6 вечара на "Беларусь 5".