Прамая трансляцыя сустрэчы Літва - Беларусь на "Беларусь 5"

11 октября 2020

Рэабілітавацца перад балельшчыкамі сёння ёсць шанец у зборнай Беларусі па футболе. Пасля непрыемнай асечкі ў сустрэчы з Грузіяй 0:1 - у плэй-оф Лігі нацый "белыя крылы" працягваюць выступленне ў новым розыгрышы, але ўжо ў пуле З. У гэтыя хвіліны ідзе першы тайм супрацьстаяння з камандай Літвы. У выпадку поспеху беларусы змогуць узначаліць 4-ю групу, Казахстан і Албанія ў трэцім туры разышліся мірам - 0:0. Прамая ж трансляцыя сустрэчы Літва - Беларусь ужо на спартыўным тэлеканале.