Прамая трансляцыя цырымоніі ўзнагароджання нашых біятланістак у 13:15 на "Беларусь 1" і "Беларусь 5"

23 февраля 2018

Праз гадзіну ў Пхёнчхане адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў жаночай эстафеты. Наша зборная ўчора выйграла золата.

Гучная перамога Дар'і Домрачавай, Надзеі Скардзіны, Ірыны Крыўко і Дзінары Алімбекавай дазволіла беларускай камандзе падняцца на 13-е месца ў медальным заліку. Усяго ў актыве зборнай - тры медалі: золата Ганны Гуськовай у фрыстайле і серабро Дар'і Домрачавай у мас-старце. Цырымонію ўзнагароджання глядзіце ў 13:15 на "Беларусь 1" і "Беларусь 5".