Прамая трансляцыя мужчынскай індывідуальнай гонкі на этапе Кубка свету сёння ў 16:05

5 декабря 2018

Уладзімір Чапелін 36-ы. Раман Ялётнаў 58-ы. Антон Смольскі 62-і. І Максім Варабей 110-ы. Стаў вядомы стартавы ліст на мужчынскую індывідуальную гонку ў рамках этапа Кубка свету ў славенскай Паклюцы. Нагадаем, сезон у біятлоне пачаўся з суперміксту і змяшанай эстафеты, таму сённяшні старт у Славеніі стане першым асабістым для спартсменаў. "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю ў 16:05.