Прамая трансляцыя матча "Ювентус" - "Рэал" у 21:40 на "Беларусь 1"

3 июня 2017

"Рэал" супраць "Ювентуса". На стадыёне "Міленіум" у сталіцы Уэльса Кардыфе ў спрэчцы за тытул пераможца Лігі чэмпіёнаў сыдуцца два наймацнейшыя клубы па выніках бягучага турніру. У складзе і тых, і другіх няма сур'ёзных страт, а значыць, каманды будуць гуляць у аптымальных саставах. "Рэал" выйграваў Лігу чэмпіёнаў 11 разоў, гэта рэкорд.

За "Ювентусам " - два тытулы і 6 паражэнняў у фіналах. Паміж сабою клубы гулялі 18 разоў. Пры дзвюх нічыіх колькасць пераможных паядынкаў роўная 8 супраць 8. Хто ж будзе мацнейшы гэтым разам? Прамая трансляцыя матча "Ювентус" - "Рэал" пачнецца на тэлеканале "Беларусь1" у 21:40