Прамая трансляцыя матча Азейрбайджан - Беларусь у 18:50 на "Беларусь 5"

23 марта 2018

Зборная Беларусі па футболе сёння правядзе першы матч у гэтым годзе - таварыскі. На алімпійскім стадыёне ў Баку беларусы згуляюць супраць Азербайджана ў рамках падрыхтоўкі да Лігі нацый, а праз 4 дні Беларусь таксама на выездзе сустрэнецца са Славеніяй. У чэрвені беларусы правядуць таварыскія спарынгі з Венгрыяй і Фінляндыяй. Прамая трансляцыя супрацьстаяння Азейрбайджан - Беларусь пачнецца ў 18:50 на "Беларусь 5".