Прамая трансляцыя матча моладзевага чэмпіянату свету па хакеі Латвія - Беларусь у 19:30

10 декабря 2019
Менш за  паўгадзіны застаецца да старту другога гульнявога дня на чэмпіянаце свету па хакеі ў першым дывізіёне. На лёд "Чыжоўка-Арэны" выйдуць зборныя Славеніі і Даніі. Абедзве зборныя саступілі ва ўчарашніх паядынках. Следам  у 16:00 лідар групы - каманда Нарвегіі -  сустрэнецца з Аўстрыяй. 

Нагадаем, учора ў няпростай схватцы беларусы былі мацнейшымі як раз за аўстрыйцаў,  4:3. Сёння  гаспадарам гуляць з Латвіяй. Гэта, дарэчы, адзіная каманда, якая ў першым туры пакінула свае вароты сухімі. Ці атрымаецца распячатаць рамку латышоў у беларусаў, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 19:30. Усе сустрэчы дня спартыўны канал пакажа ў прамым эфіры.