Прамая трансляцыя матча Арменія - Беларусь у 17:55 на "Беларусь 5"

25 Сакавіка 2016

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе сёння згуляе супраць Арменіі Таварыскі паядынак стане для нашай каманды першым у гэтым году. У рэйтынгу ФІФА беларусы займаюць 64-ты радок, нашы сапернікі - 116-я каманда свету. Аднак на такую розніцу не варта звяртаць увагі. У складзе гаспадароў - Генрых Мхітаран - адзін з лідараў нямецкай Барусіі Дортмунд, а таксама Араз Азбіліз, які выступае ў наймацнейшай іспанскай лізе.

Прамая трансляцыя матча Арменія - Беларусь пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 17:55.