Прамая трансляцыя матча Аляксандры Сасновіч і Дар'і Гаўрылавай у 16:15 на "Беларусь 2"

7 июля 2018

Аляксандра Сасновіч сёння пазмагаецца за выхад у 1/8 фіналу турніру серыі "Вялікага шлема" - Уімблдон. Упершыню ў кар'еры беларуска дабралася да 3 круга, дзе яе суперніцай стане аўстралійка Дар'я Гаўрылава -- 25 нумар сусветнага рэйтынгу. Нагадаю, у стартавым раўндзе Сасновіч выбіла з барацьбы 7 ракетку планеты чэшку Петру Квітаву, а затым і амерыканку Тэйлар Таўнсенд. З Гаўрылавай Аляксандра сустракалася адзін раз, але на грунце, а не на траве, і тады саступіла. Магчымасць узяць рэванш ёсць сёння. Матч пачнецца ў 16:15 па беларускім часе. Прамая трансляцыя на "Беларусь 2". Не прапусціце!