Ці зможа нарвежац Оле-Эйнар Б'ерндален выйграць другі залаты медаль Алімпіяды ў Сочы? Сёння на Гульнях-2014 пройдзе мужчынская гонка праследавання, дзе 40-гадовы біятланіст стартуе пад першым нумарам. Выйдуць на дыстанцыю і чацвёра беларусаў. Праз 1 хвіліну 16 секунд пасля Б'ерндалена будзе стартаваць Уладзімір Чапелін, яшчэ праз 11 секунд адправіцца на дыстанцыю Сяргей Новікаў, Яўген Абраменка і Юрый Лядаў прайграюць лідару на старце 2 хвіліны 22 секунды. У прамой трансляцыі мужчынскую гонку праследавання пакажа тэлеканал Беларусь 2. Пачатак у 17:50.














