Супрацьстаянне "Цмокі-Мінск" - "Морнар Бар" сёння ў 18:55

7 февраля 2018

У 18:55 у прамым эфіры спартыўнага тэлеканала - супрацьстаянне "Цмокі-Мінск" - "Морнар Бар" у рамках другога этапу розыгрышу Кубка Еўропы ФІБА. Гэта заключнае супрацьстаянне для "драконаў" у групе К. Каб выйсці ў плэй-оф, гаспадарам трэба перамагаць чарнагорцаў з розніцай у 7 ачкоў і больш. Менавіта з такой перавагай "Морнар Бар" быў мацнейшы за беларусаў у Чарнагорыі.