Супрацьстаянне мінскага "Дынама" і зборнай клубаў Экстралігі. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

28 февраля 2019

Увага спартыўных балельшчыкаў у гэтыя хвіліны прыкавана да "Чыжоўка-Арэны". Сёння там асаблівы матч для беларускага хакея ў рамках суперсерыі. Так умоўна называюць супрацьстаянне мінскага "Дынама" і зборнай клубаў Экстралігі. Яе прадстаўляюць хакеісты сталічнага "Юнацтва" і гродзенскага "Нёмана". Гэта ўжо другая сустрэча каманд. На трыбунах спарткомплексу "Чыжоўка-Арэна" за гульнёй назірае і наш Прэзідэнт. Прамую трансляцыю матча вядзе тэлеканал "Беларусь 5".

Увесь вечар на стадыёне працуе і здымачная група Агенцтва тэленавін. На сувязь са студыяй выходзіць мой калега Крысціна Камыш. Крысціна, добры вечар! Які лік? І як развіваюцца падзеі?

Зараз ідзе трэці перыяд. Згуляна 12 хвілін. Лік 1:1. Два дні таму на "Мінск-Арэне" гэта супрацьстаянне прайшло пры поўных трыбунах. Больш за 15 тысяч чалавек назіралі за бітвай мінскага "Дынама" і зборнай клубаў Экстралігі.

Спарткомплекс "Чыжоўка-Арэна" ні ў чым не саступае. Мы, вядома, дачакаемся фінальнага пратакола, каб гаварыць пра аншлаг. Адзначым, на матчы прысутнічае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы наведаў і матч, які адбыўся ў аўторак. Цікавасць у гледачоў да такой асаблівай серыі для беларускага хакея ёсць.

У дадзены момант лічбы на табло 1:1. Хачу нагадаць, што прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5". У выпадку калі сёння "Дынама" атрымае перамогу, суперсерыя ўжо заўтра вернецца на "Мінск-Арэну".